211092 Витебская область, г.Толочин, пер.Гоголя, 4

Чароўнае роднае слова


Чароўнае роднае слова

" Народныя казкі для дзетак»

ЧЫТАЙЦЕ РАЗАМ З ДЗЕЦЬМІ:

http://kazki.unicef.by/kazki.html 


“Далучэнне дашкольнікаў да вытокаў народнай культуры

з дапамогай малых форм фальклора”

 

     У працэсе адраджэння нацыянальнай культуры і самасвядомасці важнае месца належыць фальклору - асноўнаму багаццю нашых продкаў, дзякуючы якому захоўваецца пераемнасць традыцый, ажыццяўляецца сувязь пакаленняў.

     На практыцы ў дашкольным выхаванні ўдзяляецца мала ўвагі нацыянальнаму фальклору, нягледзячы на тое, што беларускі народ мае багатую фальклорную спадчыну, створаную спецыяльна для дзяцей.

     Вельмі добра падыходзіць музычны фальклор, які па сваей прыродзе пранізаны элементамі народнага тэатра, гульнямі, пантамімай.

     Падбіраючы для працы з дзецьмі найбольш эфектыўныя формы, метады і сродкі, трэба ўлічваць, што працэс фарміравання нацыянальнай самасвядомасці доўгі і складаны, і пачынаць яго трэба перш за ўсе з азнаямлення з родным краем, непасрэдна ўключваючы сродкі вуснай народнай творчасці.

     У Ι і ΙΙ малодшых групах , праводзячы назіранні за прыгажосцю роднай прыроды, неабходна чытаць вершы, забаўлянкі, загадкі неабходна адраджаць выкарыстанне твораў вуснай народнай творчасці (казак, забаўлянак, калыханак, песен, гульняў) у час рэжымных момантаў, у сям’і.

     Пры планаванні работы з дзецьмі сярэдняй і старшай груп неабходна выкарыстоўваць розныя формы:

- пазнавальныя гутаркі ў вольнай форме,

- сумесная дзейнасць педагога з дзецьмі;

- самастойная дзіцячая дзейнасць;

- гульні, тэматычныя прагулкі і экскурсіі;

- назіранні ў прыродзе;

- святы і забавы.

     Малыя фальклорныя жанры- мініяцюрныя паэтычныя творы, створаныя для дзяцей, якія маюць канкрэтны педагагічны кірунак. Яны ўпрыгожваюць мову педагога, робяць яе вобразнай і прыгожай, прыцягваюць увагу дзяцей. Забаўлянкі, пястушкі прыносяць радасць дзецям, выклікаюць у іх жаданне паўтараць словы за дарослымі, выконваць заданні выхавальніка, удзельнічаць у агульных гульнях.

     Пястушкі выкарыстоўваюцца педагогамі ў розных рэжымных момантах: пад гукі гэтых вершаў і песень дзеці ахвотна мыюцца, прымаюць ежу, займаюцца. Жыццё дзіцяці становіцца цікавейшым, ярчэйшым, а ў яго самога лепш развіваюцца памяць, мысленне, увага, маўленне, а калі яно выконвае канкрэтныя рухі, то развіваюцца каардынацыя, узгодненасць, спрытнасць. У час расказвання пястушкі спярша выкарыстоўваецца нагляднасць, потым тлумачыцца сэнс новых слоў, улічваюцца вопыт і веды дзяцей.

     Калыханкі- першыя для дзяцей ўзоры мастацкага слова. Навакольны свет у іх падаецца ў вобразах, даступных і зразумелых.

Ходзіць кот па сенажаці.

Кліча сон ён ля дзіцяці.

ой, сонечку-галубочку,

Прыспі маю Волечку.

     У беларускім фальклоры шмат прыказак і прымавак. Дзеці з інтарэсам успрымаюць іх кароткі змест. Многія прыказкі і прымаўкі маюць павучальнае значэнне: яны ўсхваляюць працавітасць, гаспадарлівасць, умельства, вучаць любіць родны край, Радзіму, асуджаюць гультайства, зайздрасць – усё адмоўнае. Падбіраюцца яны па канкрэтнай тэме: пра Радзіму, працу, хлеб, навуку, поры года, з’явы прыроды, народныя прыкметы.

     Павучальнасць прыказак і прымавак разумеецца дзецьмі паступова, і глыбіня іх разумеецца ў большай меры залежыць ад таго, насколькі часта выкарыстоўваюцца яны ў патрэбных момантах. Асабліва часта нашы выхаванцы прымяняюць іх у працоўнай дзейнасці, пры выкананні адказных даручэнняў.

Загадка – кароткае паэтычна-вобразнае апісанне прадмета або з’явы, якое даецца, як правіла, у форме пытання і адгадваецца па другарадных адзнаках, па прыкметах падабенства.

     Лічыцца, што галоўная функцыя загадкі – развіваць ў чалавека мастацка-вобразнае мысленне, паэтычны погляд на рычаіснасць. У мінулым загадка служыла сродкам выпрабавання разумовых здольнасцей, іншасказальная, загадкавая форма з поспехам выкарыстоўвалася ў ваенных і пасольскіх справах. Загадкі, песні-загадкі надзвачай шырока ўжываліся ў вясельных абрадах, напрыклад, з мэтай “праверкі” разумовай сталасці жаніха.

     Каштоўнасць традыцыйнай загадкі ў тым, што яна ў высокапаэтычнай форме адлюстроўвала гаспадарчую і творчую дзейнасць чалавека, яго жыццёвы вопыт, побыт, працу, жывёльнасць, расліннасць, будову сусвету і да нашых дзён мае вялікае эстэтычна-мастацкае значэнне для выхавання дзяцей.

Загадкі:
Без кораня, а расце. (Камень)

Без ног бяжыць, без воч глядзіць. (Вада)

Лата на лаце, ніткі не знаці. (Капуста)

Цераз мяжу брат брата не бачаць. (Вочы)

      Яркую акрэсленую выхаваўчую накіраванасць маюць беларускія народныя песні. Праз іх тэксты, лексіку дзеці ўзбагачаюць уяўленні аб наваколлі, прыродных з’явах, знаёмяцца з прыладамі працы, беларускімі назвамі месяцаў, дзён тыдня, нацыянальнымі стравамі, значна пашыраецца актыўны слоўнік.

     Праз песню знаёмім выхаванцаў з лепшымі рысамі характару беларусаў: шчырасцю, чуласцю, сціпласцю, уважлівасцю. Фальклорныя песня дапамагае развіццю эмацыянальнай сферы дзяцей, падрыхтоўвае да выканання пэўных сацыяльных роляў.

     Заняткі па азнаямленню дзяцей з вуснай народнай творчасцю пройдуць цікава, калі да іх удзелу далучыць бабуль і дзядуль, артыстаў тэатру, супрацоўнікаў музеяў, народных майстроў.

     Пры арганізацыі адукацыйнага працэсу у адпаведнасці з патрабаваннямі вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі варта памятаць, што першаасновай народнай педагогікі лічыцца культ працы, умелых рук і разумення свайго месца ў прыродзе, таму працоўная дзейнасць, спалучэнне яе з творамі вуснай народнай творчасці дазволіць зацікавіць дзяцей сумеснай працай.

     На музычных занятках выхаванцы знаёмяцца з асаблівасцямі беларускай народнай музыкі, развучваюць беларускія танцы, спяваюць песні, знаёмяцца з народным тэатрам “Батлейка”.

     Усвядомленаму імкненню дзяцей да авалодання культурнымі эталонамі, ўзаемадзеянню ў калектыве спрыяюць арганізацыя з дзецьмі ісцэніровак па казках, фантазіраванне, прыдумванне гісторый, выкананне творчага задання. Малыя формы фальклора актыўна ўключаюцца ў вядучы від дзейнасці – гульню, у дадзеным выпадку – гульню- драматызацыю. Гульні-драматызацыі даюць шырокі прастор для выяўлення ў дзяцей творчых здольнасцей, самастойнасці, ініцыятывы. Жывая інтанацыя маўлення, вобразныя і свабодныя рухі, міміка, жэсты надаюць гульням дзяцей натуральнасць і праўдзівасць. Гульня-драматызацыя аказвае актывізуючы ўплыў на развіццё выразнага беларускага маўлення, паколькі яна спалучае разам гульнёвую матывацыю і камунікатыўную накіраванасць. Дзеці старшай групы могуць драматызаваць творы як для сябе, так і для маленькіх гледачоў, для сваіх бацькоў. Да гульні-драматызацыі неабходна падрыхтаваць разам з дзецьмі атрыбуты, элементы касцюмаў. Выхавацель кіруе гульнёй, нагадвае і ўдакладняе змест казкі, сочыць за дакладнасцю вобразаў.

     Вялікі выхаваўчы патэнцыял маюць народныя святы і абрады. Яны задавальняюць дапытлівасць дзяцей, іх эстэтычныя патрэбы, цягу рухаў, фарміруюць творчае мысленне, пабуджаюць да супрацоўніцтва, вучаць пазнаваць беларускую культуру. Поспех засваення мастацкіх твораў залежыць ад таго, наколькі яны зразумелыя дзецям і даюць магчымасць выконваць ролі адпаведных персанажаў, песень, суправаджаць спевы мімікай, рухамі. Калі для спеваў дзяцей малодшых груп найбольш даступным песенным матэрыялам з’яўляюцца калыханкі, забаўлянкі, невялікія песенькі, то асаблівае месца ў старшых дзяцей займаюць песні, карагоды, гульні, якуія дзеці вучаць для народных свят і абрадаў.

      Паспяховасць заняткаў па фарміраванню нацыянальнай самавядомасці сродкамі вуснай народнай творчасці магчыма дасягнуць з дапамогай эфектыўных метадаў і прыёмаў работы:

-сюрпрызны момант, незвычайны пачатак;

-праблемны характар становішча;

-гульнёвыя прыёмы;

-віктарыны, выставы адгадак;

-выкарыстанне прыказак , прымавак, малых форм беларускага фальклору для арганізацыі дынамічнай хвілінкі;

-творчыя заданні :”намалюй, што ўявіў”, “прыдумай сам”, “упрыгож”;

- хатнія заданні “Пагуляй у дамашні тэатр”, “Спытай у бабулі”;

-мультымедыйныя прэзентацыі;

-тэматычныя віктарыны, вечарыны, кірмашы;

-сумесныя з бацькамі святы.

     Усё гэта дае магчымасць вырашыць задачы развіцця беларускага маўлення, раскрыць творчыя магчымасці дзяцей, сфарміраваць цікавасць да народнай творчасці, у гульнёвай форме далучыць дзяцей да нацыянальнай культуры.

     Выкарыстанне ў працы з дашкольнікамі твораў народнай творчасці ажыўляе адукацыйны працэс, аказвае асаблівы ўплыў на выхаванне патрыятычных пачуццяў, нацыянальнай самасвядомасці.

   Выхоўваючы патрыёта, нацыянальна свядомага чалавека, фальклор адначасова задавальняе патрэбу дзіцячай душы ў гульні, жарце, асваенні свету.


ПАВАЖАНЫЯ БАЦЬКI!

КОЖНЫ ЧАЦВЕР ЗАКЛIКАЕМ ВАС РАЗМАЎЛЯЦЬ ПА - БЕЛАРУСКУ!

Скарбы мовы, скарбы пазнання, скарбы навакольнага свету расчыняюцца там, хто шчыра любіць і глыбока вывучае родную мову, літаратуру, культуру.

Паважаныя бацькі, дапамажыце нам далучыць дзяцей да роднай, беларускай мовы!

Давайце разам падумаем, як захапіць дзіця, каб яму захацелася вывучыць родную мову.

Хтось, магчыма, не вывучаў мову ў школе ці не карыстаецца ёю ў жыцці, пакуль ведае абмежаваную колькасць слоў, але ж хоча узбагаціць слоўнікавы запас і зацікавіць астатніх. Дзесь ці ж трэба пачынаць.

Напрыклад, пачніце з прывітання ці развітання па - беларуску.

Да ўніверсальных вітанняў належаць:

  • вітаю, прывітанне, добрага здаровейка. Ці вітальныя выразы ў дачыненні да часу: добрай (- ае) раніцы, дабранак, добры дзень (дзянёк), добры вечар (вечарок), добрай ночы (ночкі).

Формы развітання:

  • да пабачэння, да сустрэчы, да скорага, шчасліва заставацца, заставайцеся здаровыя, бывайце здаровыя, шчаслівай дарогі або лёгкай дарогі.

Ветлівасць

Ветлівымі словамі дарослыя і дзеці карыстаюцца амаль штодня. Давайце праверым свае веды і пакажам прыклад ветлівых паводзін дзецям: Дзякуем, Сардэчна дзякую, Я ўдзячны (ўдзячна) Вам! Дзякую за дапамогу! Дзякуй за ўсё!

Просім прабачэння

Прабачце, калі ласка! Я прашу прабачэння! Вельмі шкадую, што нарабіў Вам клопату. Не сярдуйце, так атрымалася. Даруйце, мне вельмі непрыемна.

Радуемся

Вельмі добра! Цудоўна! Выдатна! Вось і здорава! Якое шчасце! Вось гэта навіна! Мне вельмі прыемна! Я задаволены (задаволена)! Вы мяне ўзрадавалі! Мне гэта даспадобы! Гэта самая шчаслівая хвіліна ў маім жыцці! Я вельмі рады (рада)!




 "Беларускі дзіцячы сайт"

 

Народныя казкі для дзетак ад ЮНІСЕФ 

            http://www.kazki.unicef.by

                   


Для дзяцей 2 - 3 гадоў

СОНЕЙКА-СОНЦА

Сонейка, сонца,

Выгляні ў аконца,
Пасвяці нам трошку,
Дам табе гарошку.

 

*  *  * 

Мышка
— Мышка, мышка, дзе была? 
— Далёка. 
— Што рабіла? 
— Кросны ткала. 
— А што заткала? 
— Кусок сала. 
— А дзе падзела? 
— Мышка з'ела. 
— А дзе тая мышка? 
— У норку паляцела. 

*  *  *

Кую, кую ножку
Кую, кую ножку. 
Паеду ў дарожку, 
За чатыры мілі, 
Па масла, па сыры. 
Дарожка крывая, 
Кабылка кульгае, 
Напраўлю цялежкі, 
Паеду ў арэшкі. 
Стану я іх трэсці, 
Будуць дзеткі есці. 

*  *  *

Кукарэку, певунок!
Кукарэку, певунок! 
Пашый хлопцу кажушок, 
Пашый штонікі з шаўкоў, 
З залаценькіх паяскоў. 
І пашыў ён, і надзеў, 
І ў люстэрка паглядзеў. 

 

*  *  *

Гого-гого, гусачок!
Гого-гого, гусачок! 
Зрабі хлопчыку свісток 
З беласнежнага крыла, 
Ды з бліскучага пяра. 
І зрабіў ён, і падаў, 
І сыночак заіграў. 

Для дзяцей 3 - 4 гадоў

Ой, бычок, мой бысенька
Ой, бычок, мой бысенька, 
Залатая лысінка, 
Бадучыя рогі, 
Тупучыя ногі. 
Паціханьку ты хадзі 
І дзіцятка не будзі. 

*  *  *

Кукарэку, певунок!
Кукарэку, певунок! 
Пашый хлопцу кажушок, 
Пашый штонікі з шаўкоў, 
З залаценькіх паяскоў. 
І пашыў ён, і надзеў, 
І ў люстэрка паглядзеў. 

*  *  *

Кую, кую ножку
Кую, кую ножку. 
Паеду ў дарожку, 
За чатыры мілі, 
Па масла, па сыры. 
Дарожка крывая, 
Кабылка кульгае, 
Напраўлю цялежкі, 
Паеду ў арэшкі. 
Стану я іх трэсці, 
Будуць дзеткі есці. 

 Для дзяцей 4 - 5 гадоў

Кую, кую ножку
Кую, кую ножку. 
Паеду ў дарожку, 
За чатыры мілі, 
Па масла, па сыры. 
Дарожка крывая, 
Кабылка кульгае, 
Напраўлю цялежкі, 
Паеду ў арэшкі. 
Стану я іх трэсці, 
Будуць дзеткі есці. 

*  *  *

Кукарэку, певунок!
Кукарэку, певунок! 
Пашый хлопцу кажушок, 
Пашый штонікі з шаўкоў, 
З залаценькіх паяскоў. 
І пашыў ён, і надзеў, 
І ў люстэрка паглядзеў. 

 

*  *  *

Ой, бычок, мой бысенька
Ой, бычок, мой бысенька, 
Залатая лысінка, 
Бадучыя рогі, 
Тупучыя ногі. 
Паціханьку ты хадзі 
І дзіцятка не будзі. 

Для дзяцей 5 - 6 гадоў

Ходзіць коцік па палях 

 Ходзіць коцік па палях,

Носіць сон у кашалях.

Ходзіць коцік па капусце,

Носіць сон у белай хусце.

Бабка коціка дагнала,

Сон для дзетачак забрала.

А ты, коця, вон, вон,

А на дзетак — сон, сон.

*  *  *





Чароўнае роднае слова


Дарослы ведае, што кніга не толькі вучыць, развівае і выхоўвае дзіця, яна абуджае ў маленькім чалавеку самыя разнастайныя творчыя пачаткі, яна дапамагае дзіцячай фантазіі здабыць багатую вобразнасць і ўнутраны сэнс.

    Дзіця не можа не гуляць, не выдумляць, не складаць. Гэта непазбежна, гэта яго спосаб пранікнення ў рэальную рэчаіснасць. Але што менавіта ён выдумляе? Як складае і чаму складае менавіта гэта? Якія маральныя і эстэтычныя прычыны праяўляюцца ў дзіцячай гульні, якая патроху, часцяком незаўважна для самога дзіцяці, становіцца яго сапраўдным жыццём? Свет чытання, свет кнігі з яе літаратурнымі і графічнымі выявамі, дапамагае даросламу насыціцца і накіраваць дзіцячае ўяўленне. Кніга падае дзіцяці прыклад творчасці, прыклад творчага стаўлення да рэальнага часу. Менавіта тут, на кніжнай старонцы, малыя сустракаюць ўпершыню гарманічнае адлюстраванне рэчаіснасці. Кніжка распавядае самае галоўнае, паказвае самае прыгожае.

    Ёсць у дзіцячай літаратуры розныя кнігі: вясёлыя і сумныя, але яны заўсёды жыццесцвярджальныя. Таму дзеці не могуць не любіць кнігу, таму радуюцца кнізе, як святу. А дарослыя павінны падрыхтаваць гэтую радасць, дапамагчы дзіцяці зразумець, адчуць кнігу ва ўсёй яе паўнаце.

      Да нейкага ўзросту дзеці жывуць у казцы, як раўнапраўныя члены казачнага свету. І гэта натуральна, таму што казка блізкая і сугучная іх светаадчуванню. У самым пачатку жыцця яна сустракае дзяцей фантастычнымі вобразамі, займальнымі прыгодамі, маляўнічасцю і яркасцю свайго свету. Уся гэтая свежасць, чысціня, напеўнасць, гарманічная цэласць казкі служаць для маленькіх першым штуршком да развіцця фантазіі, мыслення, творчасці. Прастата і прыгажосць казачных герояў і іх учынкаў неабходныя дзіцячай свядомасці як першае адлюстраванне свету, сапраўдных чалавечых адносін у чыстым люстэрку сапраўднага мастацтва.

    У кожнай казцы пракладзеная мяжа паміж Дабром і Злом. Яны непрымірымыя ворагі, яны знаходзяцца ў адвечнай барацьбе. І ў гэтым проціборстве заўсёды перамагае Дабро, заўсёды перамагае справядлівасць. Гэтая ідэя перамогі Дабра над Злом заўсёды пераканаўчая, таму што выношвалася і нараджалася разам з узнікненнем свядомасці людзей і ўдасканальвалася разам з яго развіццём, таму што працятая верай і надзеяй ўсяго чалавецтва ва ўрачыстасць добрых спраў. А вера гэтая падмацавана часам. Менавіта таму такая моцная казка і менавіта таму дзеці так вераць у яе. У амаль любой народнай казцы ўсё падпарадкоўваецца толькі дасканалым законам чалавечага быцця, тым ідэалам, якія прайшлі праверку многіх пакаленняў людзей, выкрышталізаваліся, сталі агульначалавечымі. І дзецям лёгка прыняць гэтыя ідэалы, лёгка пагадзіцца заканамернасцю.

     Вельмі важна для дзяцей, што ў казцы герой, які ўвасабляе дабро, заўсёды станоўчы. Гэта ці непераможны волат, які абараняе свой народ, ці проста чалавек, які перамагае зло розумам, мудрасцю і знаходлівасцю. У любым выпадку станоўчага героя адрозніваюць розум, прыгажосць, умелыя рукі, альбо добрае чараўніцтва, а адмоўнага зло, пачварнасць і падступнасць. Таму дзеці любяць казачных герояў, вераць ім і пераносяць гэтую веру і любоў са свету казачнага ў свет рэальны.

   Дзякуючы казцы, дзеці пачынаюць ўсведамляць найгалоўнейшыя ісціны чалавечага жыцця. Казка дапамагае фармаваць асновы маральнасці, маралі, па законах якой ім трэба будзе жыць. Тая самая простая, найпростая казка, якую мы, стаўшы дарослымі, пачынаем лічыць дзіцячай забавай.

Чытайце з дзецьмі як мага больш, а галоўнае пагаварыце, пра што прачыталі!



Прыгажосць беларускай мовы

Беларуская мова - гэта дзяржауная мова беларусаў. Уваходзіць у iндаеўрапейскую сям'ю, славянскую групу, усходнеславянскую падгрупу.

Наша родная мова самая прыгожая і вельмі мілагучная. Яна - нібы спеў салаўя, нібы звон капелі ранняй вясной, нібы гук сярпа ў полі; яна цеплая, як матуліна пяшчота!

З мэтай забеспячення максимальна спрыяльных умоў для развіцця маўленчых навыкаў, далучэння выхаванцаў да беларускай нацыянальнай культуры, паспяховасці фарміравання двухмоўя у дзяржаўнай установе адукацыі ствараецца камунікатыўнае асяроддзе, якое забяспечвае уключэнне двух моў у разнастайныя віды дзіцячай дзейнасці, а таксама правядзенне спецыяльна арганізаваных формаў адукацыйнага працесу ў адпаведнасці са зместам вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі.


Соседние подразделы:
Правила приёма детей в учреждение дошкольного образования
Актуально!
Льготы семьям, воспитывающим детей-инвалидов в возрасте до 18 лет
Маршруты выходного дня
Профилактика детского насилия
Организация питания
Информация для родителей
Жизнь замечательных детей
Правовая информация: родителям о размещении фотографий на сайте учреждения. Закон Республики Беларусь «О правах ребенка» закрепляет право ребенка:...
Советы специалистов
Медики советуют
Медицинский работник Дичко Ольга Николаевна...
Объединения по интересам

Количество просмотров: Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!
Вы были перенаправлены на мобильную версию. Ссылка на полную версию находится внизу сайта.
Жизнь замечательных детей Правовая информация: родителям о размещении фотографий на сайте учреждения. Закон Республики Беларусь «О правах ребенка» закрепляет право ребенка:...

Открыть раздел Жизнь замечательных детей
Официальные Интернет-ресурсы http://president.gov.by – Портал президента Республики Беларусь http:// www.government....
Открыть раздел Полезные ссылки
Консультационный пункт для родителейКонсультационный пункт для родителей детей раннего и дошкольного возраста, не посещающих учреждения дошкольного образования Толочинского района ...
Открыть раздел Консультационный пункт для родителей
The LineAct Platform